|
Культурно-религиозный католический журнал Старые номера | Приложение для детей | Форум | Календарь | Афиша | Слово Жизни | Колледж | Опрос | Фоторепортаж | Сказка | Документы | Фестиваль | Каталог | Стопкадр | PDA | Книги | FAQ |
||||
СЛОВО
СВЯЩЕННИКА
ДУХОВНЫЕ БЕСЕДЫ
|
||||
|
Наша спадчына Ад прадзедаў вякоў
Гісторыя данесла да нас лёс
нашых продкаў, увасоблены не толькі ў рука-творных помніках, але і ў
радках іх жыццесцвяр-джальнай паэзіі, у творах музыкі і жывапісу, у вуснай
народнай творчасці, захавала іх як найвялікшы скарб, што перадаецца з
пакалення ў пакаленне. Як данесці яго да сэрца нашых маладых суайчыннікаў,
якія толькі пачынаюць разумець вялікі свет? Як зрабіць, каб выкарыстанне
спадчыны было справай даступнай, якая, акрамя ведаў, прыносіла б яшчэ і
сапраўдную асалоду? – Анталогія “Культура Беларусі: лепшыя старонкі” ствараецца ў мультымедыйным выданні на кампактдысках. Што такое кампактдыск, ведае сёння вучань пачатковай школы – проста і вельмі зручна: памясціў яго ў камп’ютар, націснуў адпаведную кнопку і перад табой – Полацкая Святая Сафія, напрыклад, якую пабудаваў дзед прападобнай княжны Еўфрасінні яшчэ ў XI стагоддзі, або касцёл у Відзах ці Камянецкая Белая Вежа; разам з “карцінкай”– тэкставая інфармацыя, якая надаецца ў сістэме. Менавіта такі гістарычны перыяд узялі мы для складання гэтага ўніверсальнага зборніка – ад часоў святой Еўфрасінні Полацкай, слава аб якой распаўсюдзілася далёка за землі Полацкія і памяць аб якой захоўваюць вернікі свету, і да нашых дзён. Архітэктура, музеі мастацкія, музеі народныя, беларуская ікона, літаратура, народная песня, нацыянальнае адзенне, фальклор, беларускія кампазітары, адукацыя і многае іншае. Ужо падрыхтаваны першыя 7 выпускаў, а усяго ў плане – іх каля 100. – Ці сустракалі Вы падобныя праекты раней, ці робяць іх у іншых краінах? – Доўгі час я працаваў за гра-ніцай і тэхналогію запісвання на кампактдыск сапраўды прывёз адтуль. Але ні ў Польшчы, ні ў Германіі нічога падобнага няма. Няма яго і ў дзяржавах СНД – у нашай рэспубліцы такая праца ствараецца ўпершыню. – Нават цяжка ўявіць сабе, які велізарны пласт культуры вы ўздымаеце... – Згодзен, мы з Вамі ўжо акрэслілі гістарычны перыяд, а што датычыць напрамкаў, раздзелаў, жанраў, геаграфіі... Гэта, відаць, сапраўды выпадак унікальны, але пра культуру беларусаў мы перш за ўсё і хацелі б расказаць самім беларусам, бо хоць і шмат папрацавалі нашы даследчыкі ў галіне нацыянальнай культуры, ўсё ж іх праца шырокаму колу чытачоў або гледачоў не была вядома. Гэта – па-першае. І па-другое: Беларусь як самастойная дзяржава толькі пачала будавацца, і той досыць арыгінальны тып культуры, які ствараўся стагоддзямі пад уплывам, дарэчы, іншых культур, але не страціў сваёй самабытнасці, які жыве адначасова ў формах старажытных і сучасных, сусвету павінен быць вядомы! – Аляксандр Яўгенавіч, Вы шмат вандруеце па рэспубліцы, шмат цікавага бачылі і чулі. Які раён або рэгіён ўразіў болей, чым іншыя? Хто багацейшы на духоўныя здабыткі? – Пытанне простае і складанае адначасова... Адна жанчына, наш навуковы супрацоўнік пажартавала: Мінск стаў сталіцай таму, што ён побач з Нясвіжам. Сапраўды жамчужыны – Нясвіж, Полацк, Мір, Пінск, вялікі Палескі край... Мы падрыхтавалі вельмі цікавыя рэчы – “Народны тэатр Беларусі”, “Самадзейны тэатр...” Уявіце сабе, маем 30 гадзін відэа-запісу толькі фрагментаў са спектаклей! Для праекта “Вядучыя кампазітары” – 10 гадзін гучання! Адным словам, упершыню ствараецца мультымедыйны шматтомны даведнік па культуры Беларусі з мноствам высакаякасных ілюстрацый, аўдыё- і відэазапісаў. Нашы дыскі могуць выкарыстоўвацца пры вывучэнні як гісторыі мастацтва і культуры, так і замежных моў. – Папрашу Вас, Аляксандр Яўгенавіч, скажыце некалькі слоў пра слаба вядомы і спецыфічны жанр жывапісу – беларускі іканапіс. – У беларускіх іконах
увасобіліся традыцыі і тэхніка ўсходнеславянскага і візантыйскага
іканапісу, самастойная школа вядома з XVI стагоддзя. Пазней кананічныя
сюжэты і кампазіцыі пачалі дапаўняцца фальклорнымі матывамі і
этнаграфічнымі бытавымі дэталямі. Цікава, што адлюстроўваліся ў іконах і
архітэктурныя пейзажы, інтэр’ер, посуд, мэбля, прадметы адзення, упершыню
выкарыстоўваўся нацюрморт і шляхетны партрэт, а таксама сельскі тыпаж у
ліках святых. Над праектам “Іканапіс” вельмі шчыра і рупліва папрацавала
кандыдат мастац-твазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік інстытута Марыя
Міхайлаўна Яніцкая. – Значыць, засталося толькі тыражыраваць? – Гранд на тыражыраванне пяці дыскаў мы ўжо атрымалі. Але наперадзе яшчэ вельмі многа працы па ажыццяўленню праекта, праз які я вам расказаў, гэта значыць пра тэматычныя выпускі анталогіі, а мы выконваем яшчэ і “Атлас культуры Беларусі”. Навуковым кіраўніком яго з’яўляецца Арнольд Яфімавіч Міхневіч. З дакладнасцю да кожнага раёна, да кожнай вёскі мы збіраем звесткі па такіх раздзелах, як археалогія, архітэктура, мануфактура, народныя промыслы, славутыя землякі, іншаземцы і г.д., надаем гэтай інфармацыі цыфравую форму, састаўляем макет і тады ўжо запрашаем культуролагаў і мастацтвазнаўцаў рэдагаваць матэрыял. – Хто ўваходзіць ў кола аўтараў, якія працуюць над анталогіяй? – Вы разумееце самі, што
аб’ём яе ве-лізарны, таму мы супрацоўнічаем з вельмі многімі знакамітымі
даследчыкамі, вучонымі, літаратураведамі, гісторыкамі, знаўцамі традыцый,
абрадаў, фальклору. На кожным дыску указана, хто канкрэтна працаваў над
выпускам. – Шчырае дзякуй,
Аляксандр Яўгенавіч, за размову. Справу вы робіце вельмі патрэбную –
поспехаў вам у ёй! |
![]()
|
|||
|
Заснавальнiк - касцёл Мацi Божай Фацiмскай г.Баранавiчы. Зарэгiстраваны ў Дзяржаўным Камітэце Рэспублiкi Беларусь па друку. Рэгiстрацыйны № 119. Адрас рэдакцыi: вул. Шаўчэнкi, 6, 225320, г. Баранавiчы, тэл.: (0163) 462812, 465606; факс: (0163) 469474, Галоўны рэдактар - Т. Шымковiч. Мастацкі рэдактар - Ю. Серафімовіч. Царкоўны кансультант - кс. доктар Януш Бжазоўскі. Надрукаваны ў ГАУПП "Слонiмская друкарня". г. Слонім, вул. Хлюпіна, 16. Сдано в набор 01.02.2004 г. Подписано в печать 17.02.2004 г. Формат 60x84 1/8 Бумага офсетная №1 Гарнитура times new roman Печать офсетная Усл. печ. л. 3,72+0,5 вкл.. Ліцэнзія ЛП № 118 ад 30.12.97 г. Заказ № 47. Тыраж 10.000. Наш р/р 3015009680010, УНН 290117667, код 344, Прамбудбанк, код 344, г. Баранавічы. Мнение авторов публикуемых материалов не всегда совпадает с мнением редакции. Рукописи не рецензируются и не возвращаются. Часопіс выдаецца на ахвяраванні вернікаў. Цана свабодная. |
||||
|
|